Светлана — проект исключительно самой себя". Как отреагировали деятели культуры на победу Алексиевич73 комментария
8 октября 2015 в 18:27
TUT.BY
Впервые в истории Шведская королевская академия наук присудила Нобелевскую премию по литературе белорусской писательнице — Светлане Алексиевич.
TUT.BY узнал, как отреагировали на эту победу культурные деятели.
«Гэта чалавек, які бярэ на сябе смеласць гаварыць тое, у што рэальна верыць»
Людміла Рублеўская
Людміла Рублеўская
Пісьменніца і літаратурны крытык Людміла Рублеўская асабіста чакала перамогі Святланы Алексіевіч.
— Гэта такая вялікая радасць! Мы з мужам хварэлі, каб нарэшце спраўдзіліся прагнозы букмекераў, і цяпер мы шчыра радуемся!
Я памятаю калісьці, у пачатку двухтысячных, калі я яшчэ працавала ў газеце «Літаратура і мастацтва» і ўзначальвала там аддзел крытыкі, мы збіраліся ў мяне дома ў інтэлігенцкім клубе «За гарбатай», і адно з паседжанняў было прысвечана якраз Святлане Алексіевіч. Тады былі розныя меркаванні крытыкаў, як ацэньваць яе творчасць — што гэта? Гэта мастацкая літаратура, публіцыстыка, журналістыка?
Мы вельмі шчыра гаварылі і прыйшлі да высновы, што гэта, безумоўна, мастацкія творы. Так, як мастакі робяць калажы, вітражы з некалькіх кавалачкаў. Тое, як Святлана працуе з урыўкамі чужых лёсаў рэальных людзей, гэта і ёсць праца мастака.
Плюс яе асабістая літаратурная смеласць і талент — кожная яе кніга мела велізарны ўплыў на грамадства, выклікаючы ў кагосьці захапленне, а кагосьці вымушала па-новаму паглядзець на свет і змушала да духоўнай і інтэлектуальнай працы.
Асабіста вялікае ўражанне на Людмілу Рублеўскую зрабіла «Чарнобыльская малітва».
— Я была на спектаклі па гэтай кнізе, і ў зале ўсе плакалі, такое было ўзрушэнне.
Мне падабаецца ў ёй тое, што яна гаворыць тое, што думае, колькі я яе ведаю. З ёй можна не згаджацца, можна крыўдзіцца на рэзкасць суджэнняў, але гэта чалавек, які бярэ на сябе смеласць гаварыць тое, у што рэальна верыць.
Што накшталт таго, хто мог бы, як і Святлана Алексіевіч, атрымаць Нобелеўскую прэмію, я думаю, гэта Алесь Разанаў. У яго выдатная паэзія еўрапейскага кшталту, вядомая ў Еўропе.